З 17 па 22 сакавіка ў Мінску праходзіць адна з самых маштабных кніжных падзей Беларусі – XXХIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Мерапрыемства збярэ каля 500 экспанентаў з 23 краін. Галоўныя тэмы выставы-кірмашу – 35-годдзе Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Год беларускай жанчыны.
На кніжнай выставе-кірмашы будуць прадстаўлены экспазіцыі Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Бразіліі, Венесуэлы, В'етнама, Ірана, КНДР, Казахстана, Катара, Кубы, Кыргызстана, Малдовы, ААЭ, Пакістана, Палестыны, Расіі, Сербіі, Сірыі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі і Узбекістана. Адным з прадстаўнікоў Беларусі на выставе стаў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
З самага пачатку і на працягу ўсіх шасці дзён у кірмашы будуць прымаць удзел прадстаўнікі навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта. Размясціўшыся на лакацыі «Выдавецкая дзейнасць», яны прадэманструюць наведвальнікам навучальныя і навуковыя выданні, а таксама паліграфічную прадукцыю, выпушчаную ў сценах ВНУ.
20 сакавіка да ўдзелу ў кніжным кірмашы далучацца прадстаўнікі ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. У рамках лакацыі «Маладзёжная палітыка» яны пазнаёмяць гасцей мерапрыемства з самымі цікавымі і знакавымі праектамі, распрацаванымі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.