У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца святкаванне Дня беларускай навукі. 25 студзеня па ініцыятыве Савета маладых вучоных і Студэнцкага навуковага таварыства на базе інтэрнатаў Купалаўскага ўніверсітэта адбудзецца інтэлектуальная гульня для студэнтаў «Купалаўская навука».
Удзельнікаў чакае займальная віктарына, якая дазволіць даведацца больш пра гісторыю беларускай навукі.
Гульня пройдзе ў 13:00 на базе адразу 3 інтэрнатаў па адрасе: вул. Дубко, д. 20, вул. Даватара, д. 27 і вул. Пралетарская, д. 16.
Каб узяць удзел, неабходна сабраць каманду да 6 чалавек і прайсці рэгістрацыю.
Запрашаем усіх жадаючых бліснуць сваімі ведамі!