Арганізатарамі конкурсу Усебеларускай лігі дэбатаў выступаюць Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», а таксама Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Усебеларуская ліга дэбатаў – унікальная магчымасць праявіць свае прамоўніцкія здольнасці, аналітычнае мысленне і камандны дух. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай фармавання з ініцыятыўных маладых людзей будучага рэзерву кадраў для дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў.
Па правілах, у дэбатах бяруць удзел 4 каманды, якія складаюцца з 2 чалавек: першы і другі ўрад, а таксама першая і другая апазіцыя. Падчас дэбатаў гульцы павінны вымавіць свае прамовы працягласцю ў 6 хвілін і задаваць пытанні апанентам падчас іх прамоў. Пасля заканчэння дэбатаў суддзі правядуць нараду, пасля чаго аб'явяць балы, рангі гульцоў і каманд, а таксама пераможцу. Пераможцы ўніверсітэцкага этапа прымуць удзел у наступным, рэгіянальным этапе лігі дэбатаў.
Выступленні на дэбатах будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях: арганізацыя і выразнасць гаворкі; выкарыстанне аргументаў, прыкладаў і фактаў; выкарыстанне абвяржэння; стыль прэзентацыі прамовы.
Для ўдзелу ў дэбатах неабходна запоўніць і даслаць заяўку да 15 снежня на пошту csi@grsu.by.