Конкурс прымеркаваны да гадавіны заснавання СССР і гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца садзейнічанне далейшаму развіццю і прапагандзе вакальнага мастацтва, выхаванне эстэтычнага густу навучэнцаў на прыкладзе найлепшых узораў савецкай культуры. Таксама конкурс накіраваны на раскрыццё творчага патэнцыялу навучэнскай моладзі.
Да ўдзелу дапускаюцца выканаўцы ва ўзросце ад 15 гадоў як салісты, так і калектывы (дуэт, ансамбль, хор). Конкурс будзе праходзіць па намінацыях: «Сола», «Калектывы» і «Песня Войны».
Каб прыняць удзел у адборачным этапе, патрабуецца да 7 лістапада адправіць на электронную пошту арганізатара ct@grsu.by ЗАЯЎКУ і відэазапіс конкурснага нумара са згадваннем П.І.І. удзельніка (назвы калектыва), намінацыі і ўзроставай групы. У тэме ліста трэба ўказаць: «Конкурс савецкай песні «Галасы пакаленняў». Вынікі адборачнага этапа будуць апублікаваны на сайце ГрДУ імя Янкі Купалы.
Фінал конкурсу пройдзе 3 снежня ў актавай зале па адрасе: вул. Леніна, 32, а 4 снежня па тым жа адрасе адбудзецца гала-канцэрт і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.
Падрабязней пра конкурс можна даведацца ў ПАЛАЖЭННІ.
Спяшайце прадэманстраваць свой талент!
