Напярэдадні Тыдня бацькоўскага кахання ў Купалаўскім універсітэце прайшоў конкурс плакатаў «Бацькам прысвячаецца», у якім актыўна прынялі ўдзел студэнты, якія навучаюцца ў каледжы і супрацоўнікі.
Удзельнікам конкурсу было прапанавана стварыць плакат з фатаграфіяй сябе разам з бацькамі і размясціць на ім віншаванне. Падобныя мерапрыемствы яшчэ раз нагадваюць нам пра важнасць сямейных каштоўнасцяў у сучасным свеце і даюць магчымасць выказаць любоў і падзяку бацькам за іх клопат і падтрымку.
Першае месца сярод навучэнцаў заслужана дасталася студэнтцы 1 курса факультэта біялогіі і экалогіі Агулбагт Пірліевай. Другое месца падзялілі паміж сабой некалькі ўдзельнікаў: Марыя Гімпель, студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання сумесна з выкладчыкамі свайго факультэта, а таксама студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта Мар'я Мацюк. На трэцім месцы апынуліся студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Міранда Манукян і студэнт 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гурбан Какабаеў.
Сярод работнікаў універсітэта найлепшымі былі прызнаны работы Старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Ганны Сазонавай і спецыяліста службы бяспекі Карыны Яновіч.
Купалаўскі ўніверсітэт віншуе пераможцаў, а таксама выказвае падзяку ўдзельнікам за творчыя і кранальныя работы.