24-25 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя «Канфесійная гісторыя Беларусі і Расіі ў 1920-1930-я гады: спадчына свяціцеля Ціхана (Беллавіна)», якая збярэ вядучых гісторыкаў, багасловаў і даследчыкаў з Беларусі і Расіі.
Перад пачаткам канферэнцыі пройдзе адкрыццё выставы «Свяціцель Ціхан і беларуская зямля».
Затым з прывітальным словам выступіць рэктар Купалаўскага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, дацэнт Ірына Кітурка, кандыдат гістарычных навук, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Валерый Чарапіца, Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній і кандыдат педагагічных навук, рэктар Свята-Філарэтаўскага інстытута Аляксандр Капіроўскі.
У рамках мерапрыемства запланавана правядзенне пленарнага пасяджэння, а таксама дыскусійных панэляў па тэмах «Патрыярх Ціхан і вопыт спавядніцтва святароў і свецкіх», «Феномен новапакутніцтва і спавядніцтва ў гісторыі Рускай праваслаўнай царквы ў ХХ стагоддзі» і «Міжканфесійны дыялог у Беларусі і Расіі ў 1920-1930-х гадах».
25 кастрычніка для ўдзельнікаў канферэнцыі пройдзе культурная праграма з наведваннем храмаў.
Арганізатарамі мерапрыемства сталі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенская епархія Беларускай праваслаўнай царквы і Свята-Філарэтаўскі інстытут.