Спартакіяда праходзіла з 13 па 17 кастрычніка ў Віцебску, сабраўшы 19 каманд з усёй краіны, гатовых змагацца за перамогу да канца. Па выніках спаборніцтваў каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняла 6 месца.
У выніку напружанай барацьбы спартсмены Купалаўскага ўніверсітэта заваявалі 3 медалі. Залаты медаль у вагавой катэгорыі да 51 кг выйграў студэнт факультэта фізічнай культуры Вадзім Мяцько. Бронзавыя медалі ў сваёй вагавой катэгорыі заваявалі студэнты юрыдычнага факультэта Пыгамбергулы Арбатаў і Абдала Хаджыеў.
Віншуем нашых студэнтаў і зычым ім далейшых перамог!