Што гарантуе маладым спецыялістам заканадаўства і на якую падтрымку ад наймальніка можна разлічваць? На гэтыя пытанні маладых спецыялістаў адказала рэдакцыя газеты «Беларусь Сегодня».
Маладым спецыялістам у Беларусі даюць дастатковую колькасць ільгот. Пра гэта расказаў Дзмітрый Аляксейчык, начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Федэрацыі прафсаюзаў:
– Напрыклад, пры афармленні працоўных адносін з маладым спецыялістам можа быць заключаны кантракт або бестэрміновы працоўны дагавор – гэта вызначаецца па пагадненню наймальніка і работніка. Пры гэтым у дагаворы не можа быць устаноўлены выпрабавальны тэрмiн. Яшчэ адзін немалаважны момант: у перыяд дзейнасці па размеркаванні маладыя спецыялісты не могуць быць звольнены па неадпаведнасці займаемай пасадзе або недастатковай кваліфікацыі.
Каля 90% калектыўных дагавораў таксама ўключаюць дадатковыя бонусы: стымулюючыя выплаты, надбаўкі і даплаты, дапамога ў вырашэнні жыллёвага пытання і інш.
Паводле слоў Дзмітрыя Аляксейчыка, цяпер актыўна абмяркоўваюцца новыя меры падтрымкі для спецыялістаў, якія працуюць у вёсцы, уключаючы гарантыі па зарплаце і абавязковыя выплаты пры заключэнні мэтавага дагавора.
Таксама вядзецца дзейнасць па ўдасканаленні сістэмы настаўніцтва - за маладым супрацоўнікам замацоўваецца больш дасведчаны калега, які дапамагае асвоіцца і ўглыбіцца ў абавязкі.
Убаку не застаюцца і прафсаюзы – яны рэгулярна праводзяць маніторынгі ў арганізацыях, правяраюць, ці выконваюцца патрабаванні заканадаўства ў дачыненні да маладых спецыялістаў.
З 1 верасня ў сілу ўступаюць змены Кодэкса аб адукацыі, частка якіх датычыцца размеркавання і пераразмеркавання маладых спецыялістаў. Імі падзяліўся член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч:
– Змяніліся ўмовы, пры якіх пэўныя перыяды залічваюцца ў тэрмін абавязковай працы па размеркаванні. Цяпер у гэты тэрмін могуць уключацца перыяды ваеннай або альтэрнатыўнай службы, а таксама водпуск па догляду дзіцяці да трох гадоў, калі яны будуць прыпадаць на час адпачынку, які прадастаўляецца выпускнікам, або абавязковай работы па размеркаванню.
Сярод іншых змен – павелічэнне тэрміна, на працягу якога звольнены прызыўнік павінен вярнуцца на працу; адсутнасць кампенсацыі кошту навучання, калі арганізацыя-заказчык ліквідавана; кампаніі, якія парушаюць умовы дамовы, павінны будуць кампенсаваць дзяржаве выдаткі на падрыхтоўку спецыяліста.
Падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце SB.by.