Больш за месяц удзельнікі дэманструюць свае навыкі ў завочным этапе конкурсу. За гэты час яны паспелі паказаць свае веды ў конкурсе праектаў і расказаць пра сябе ў крэатыўных відэароліках. Сёння іх чакаў конкурс аратарскага майстэрства, у якім удзельнікі дэманстравалі свае ўменні пераканаўча размаўляць, пераконваць і трымацца перад аўдыторыяй.
Конкурс прамоўніцкага майстэрства стаў апошнім у завочным этапе. 29 кастрычніка пройдзе вочны этап, на якім стане вядома, хто атрымае тытул «Студэнт года – 2025».