Магістранты з КНР канікулярнай формы навучання педагагічнага факультэта спецыяльнасці "Адукацыйны менеджмент" разам з намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце Аленай Бэкман пабывалі ў навуковай бібліятэцы нашага ўніверсітэта. Экскурсію для іх правяла загадчыца аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Святлана Місюкевіч. Разам з ёй навучэнцы пазнаёміліся з новымі бібліятэчнымі тэхналогіямі і старажытнымі кнігамі з фондаў..