25 кастрычніка выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і яго падраздзяленняў дружна выйшлі на рэспубліканскі суботнік. Агульнымі намаганнямі купалаўская сям'я правяла маштабную работу па навядзенні парадку.
Работы праводзіліся па двух франтах. Ва ўніверсітэце кіпела праца па добраўпарадкаванні тэрыторый і памяшканняў навучальных карпусоў і інтэрнатаў: прыбіралася смецце і апалае лісце, абнаўлялася фарба на фасадах і папераджальных элементах.
Вялікае значэнне купалаўцы надалі працы на тэрыторыях гістарычна значных месцаў Гродна – воінскіх пахаванняў, пахаванняў ахвяр войнаў, мемарыяльных комплексаў, помнікаў, памятных знакаў, мемарыяльных дошак і мемарыяльных пліт. Прадстаўнікі факультэтаў і падраздзяленняў універсітэта акультурылі брацкую магілу ваеннапалонных, ахвяр Вялікай Айчыннай вайны на могілках «Аульс», помнік Янку Купалу, размешчаны каля галоўнага корпуса, помнікі Захараву Г.Ф., камандуючаму 2-м Беларускім фронтам, генералу арміі, Заменгофу Л.М., стваральніку міжнароднай мовы эсперанта, Антонаву А.І., савецкаму ваеннаму дзеячу, генералу арміі, Зіверту Н.С., Салею В.Ф., Сянько К.А., работнікам міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку і мемарыяльную дошку Бараноўскаму В.Э. і Піскуну А.І., якія загінулі пры выкананні міжнароднага абавязку ў Афганістане. На кожным з гэтых месцаў удзельнікі суботніка правялі ўборку, добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю.
Удзел у такім важным для нашай краіны мерапрыемстве яшчэ мацней згуртаваў купалаўскую сям'ю і паказаў, што кожны гатовы ўнесці свой уклад у пераўтварэнне не толькі сваёй навучальнай установы, але і знакавых для беларускага народа памятных мясцін.