Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Гродзенскае абласное аддзяленне саюза пісьменнікаў Беларусі 25-26 лютага 2016 года праводзяць міжнародны семінар «Літаратурная крытыка на сучасным этапе: сацыякультурная функцыя». У рамках семінара адбудзецца: - круглы стол «Літаратурная крытыка на сучасным этапе: задачы, функцыі, адказнасць»; - лекцыя «Сучасная руская літаратура: напрамкі, тэндэнцыі развіцця, новыя імёны» (лектар - крытык і літаратурны аглядальнік часопіса «Новы свет» С.П. Кастырка (г. Масква)); - сустрэча з беларускімі крытыкамі «Літаратура Беларусі сёння: стан, праблемы, пошукі і дасягненні»; - прэс-канферэнцыя для журналістаў з удзелам С.П. Кастырка і беларускіх крытыкаў; - майстар-клас «Чытаем, ацэньваем, абмяркоўваем» (вядучы - С.П. Кастырка); - конкурс студэнцкіх крытычных эсэ «Спроба пяра»; - сустрэча з маладымі пісьменнікамі, студэнтамі-філолагамі і журналістамі; - свята паэзіі «Галасы пакаленняў» з удзелам паэтаў Гродзеншчыны. Для ўдзелу ў міжнародным семінары неабходна аформіць анкету і выслаць да 18 лютага 2016 года ўключна на электронную пошту Bogdevich_ECH@grsu.by наступныя матэрыялы: - анкету, аформленую па ўзоры (гл. у дадатку); - адсканаваную (сфатаграфаваную) квітанцыю аб аплаце. Кантакты Адрас: г. Гродна, Ажэшкі, 22, каб. 310 (кафедра рускай і замежнай літаратуры) E-mail: Bogdevich_ECH@grsu.by, postmaster@pisateli.by, radionchik@inbox.ru Тэл.: 8 (0152) 52-39-97, +375 (29) 783-09-43 (Таццяна Яўгкньеўна Аўтуховіч) 8 (0152) 60-20-22, +375 (29) 789-29-61 (Людміла Антонаўна Кебіч) 8 (0152) 60-20-22, +375 (29) 789-27-95 (Дзмітрый Мікалаевіч Радзіончык) 8 (0152) 74-43-81, +375 (29) 889-01-04 (Алена Чаславаўна Багдзевіч)