Паводле рэйтынгу Webometrics, апублікаванаму ў пачатку лютага 2016 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў другім сярод беларускіх ВНУ і цяпер знаходзіцца на 2091-м месцы ў сусветным рэйтынгу.
За паўгода з моманту апошняга падвядзення вынікаў ГрДУ імя Янкі Купалы палепшыў становішча на 691 пазіцыю (у ліпені 2015 года займаў 2782 месца). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які займае першае месца сярод беларускіх ВНУ, падняўся на 25 пазіцый. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт апусціўся на трэцяе месца і зараз займае 2504 месца ў рэйтынгу.
Па версіі Webometrics у топ-10 беларускіх ВНУ ўваходзяць:
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (584);
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (2091);
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (2504);
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (3043);
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (3537);
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт Францыска Скарыны (3546);
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (3598);
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэтт (4250);
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт П.А. Сухога (4802);
Бресцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (4853).
Купалаўская ВНУ традыцыйна захоўвае лідзіруючыя пазіцыі сярод гродзенскіх вышэйшых навучальных устаноў. Так, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт знаходзіцца на 12 месцы сярод беларускіх ВНУ і займае 5573 радок у рэйтынгу, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт знаходзіцца на 23 месцы і займае 8312 радок у рэйтынгу.
У рамках сусветнага рэйтынгу ацэньваецца прадстаўленасць і цытаванасць ў сетцы Інтэрнэт не толькі ўніверсітэтаў, але і медыцынскіх устаноў, бізнес-школ, даследчых цэнтраў і бібліятэк, якія належаць ВНУ. У сусветным рэйтынгу інстытуцыйных рэпазітароў Ranking Web Repositories (Webometrics) электронная бібліятэка «Працы вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы» заняла трэцяе месца сярод электронных бібліятэк ВНУ краіны. На першым месцы ў рэйтынгу знаходзіцца электронная бібліятэка БДУ, на другім - рэпазітар БНТУ.
Справка
Рэйтынг Webometrics (Webometrics Ranking of World Universities) быў створаны ў 2004 годзе і на працягу 12 гадоў разлічваецца даследчай групай Cybermetrics, якая ўваходзіць у склад Нацыянальнага Даследчага Савета Іспаніі. Універсітэты ацэньваюцца па такіх крытэрах як напаўняльнасць, ступень падтрымкі і папулярнасць вэб-сайтаў ВНУ. Вынікі рэйтынгу публікуюцца двойчы ў год - у канцы студзеня і ў канцы ліпеня.