Напярэдадні Дня народнага адзінства, які ў Беларусі адзначаецца 17 верасня, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў прыняць удзел у рэспубліканскай дыктоўцы «Дзень народнага адзінства». Мерапрыемства пройдзе 16 верасня ў 11:00, і ў гэтым годзе яно будзе прысвечана важнай гістарычнай даце – 17 верасня 1939 года.