З 18 па 21 чэрвеня ў Маскве праходзіў XII Міжнародны фестываль «Прафсаюз без межаў», які сабраў 250 актыўных прадстаўнікоў прафсаюзнай моладзі з Расіі і Беларусі, а таксама гасцей з Казахстана і Арменіі. Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў мерапрыемстве прыняў удзел старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў універсітэта Вадзім Гунько.