Дагавор прадугледжвае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі.
Як распавёў дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Герман, супрацоўніцтва будзе развівацца ў галіне распрацоўкі і рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм, арганізацыі і правядзення прафарыентацыйных мерапрыемстваў для студэнтаў і школьнікаў рэгіёну ў галіне інфармацыйных тэхналогій.
IT-Акадэмія адукацыйнага цэнтра Парку высокіх тэхналогій ўжо выступала партнёрам універсітэта, прыняўшы ўдзел у III фестывалі навукі «Фізіка вакол нас» у лістападзе 2018 года. У цяперашні час фізіка-тэхнічным факультэтам сумесна з партнёрамі вядзецца праца па падрыхтоўцы да правядзення ў лютым 2019 года буйнога мерапрыемства для старшакласнікаў, прысвечанага лічбавым тэхналогіям.
Намеснік дырэктара Адукацыйнага цэнтра ПВТ Кацярына Радзюн і дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Герман падпісваюць дагавор аб супрацоўніцтве