Падвядзенне вынікаў адбылося ў час пасяджэння кафедры фізічнага выхавання і спорту купалаўскага ўніверсітэта, якое правялі загадчык кафедры Вячаслаў Максімовіч і начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч.
Першае месца па выніках круглагоднай спартакіяды ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы заняў юрыдычны факультэт. Студэнты не раз станавіліся пераможцамі ў розных спаборніцтвах, паказвалі свой спартыўны патэнцыял і моцны камандны дух. Так, прадстаўнікі юрыдычнага факультэта былі першымі на турнірах па баскетболе (сярод дзяўчат), міні-футболе, настольным тэнісе і святкавалі перамогу ў восеньскім кросе (сярод дзяўчат). Прызавыя месцы займалі ў спаборніцтвах па валейболе, плаванні і лёгкай атлетыцы. Кіраўніком фізвыхавання каманды факультэта выступаў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Кудзель. Нязменную падтрымку спартсменам аказвала дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава.
Другімі сталі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Пальма першынства факультэту даставалася чатыры разы: у спаборніцтвах па шахматах, плаванні сярод юнакоў і дзяўчат і ў лёгкай атлетыцы. На п'едэстал гонару студэнты падымаліся і на спаборніцтвах па баскетболе, асеннім кросе і настольным тэнісе, займаючы другое і трэцяе месцы. Рыхтаваў спартсменаў да спаборніцтваў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флярко, а дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алена Лівак пастаянна хварэла за сваіх студэнтаў.
У тройку прызёраў спартакіяды ўвайшлі студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта, якіх да турніраў рыхтаваў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Багурын. Студэнты выдатна паказалі сябе ў спаборніцтвах па баскетболе сярод юнакоў, дзе заваявалі першае месца. Годныя вынікі спартсмены паказвалі ў восеньскім кросе, міні-футболе, настольным тэнісе і лёгкай атлетыцы. Варта адзначыць, што дэкан інжынерна-будаўнічага факультэта Ала Волік не раз наведвала спаборніцтвы і асабіста падтрымлівала сваіх студэнтаў.
Табліца вынікаў круглагадовай спартакіяды ў ГрДУ імя Янкі Купалы
   | Месца |  Факультэт |  
  | 4 месца |  Факультэт эканомікі і кіравання |  
  | 5 месца |  Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму |  
  | 6 месца |  Ваенны факультэт |  
  | 7 месца |  Факультэт біялогіі і экалогіі |  
  | 8 месца |  Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання |  
  | 9 месца |  Філалагічны  факультэт |  
  | 10 месца |  Фізіка-тэхнічны факультэт |  
  | 11 месца |  Педагагічны факультэт |  
  | 12 месца |  Факультэт псіхалогіі |  
  | 13 месца |  Факультэт мастацтваў і дызайну |  
  
  
- Подведение итогов круглогодичной спартакиады состоялось во время заседания кафедры физического воспитания и спорта купаловского университета, которое провели заведующий кафедрой Вячеслав Максимович и начальник спортивного клуба Кирилл Акулич
 - Первое место по итогам круглогодичной спартакиады в ГрГУ имени Янки Купалы занял юридический факультет
 - Вторыми по итогам круглогодичной спартакиады в ГрГУ имени Янки Купалы стали студенты факультета математики и информатики
 - Третье место у представителей инженерно-строительного факультета ГрГУ имени Янки Купалы