У лістападзе-лютым 2025/2026 навучальнага года Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы праводзіць шматпрофільную ўніверсітэцкую алімпіяду, пераможцы якой (дыпломы I, II, III ступені) маюць права на залічэнне ў Купалаўскі ўніверсітэт без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасць(і), якія адпавядаюць вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды.
У 2025-2026 навучальным годзе Шматпрофільная алімпіяда Купалаўскага ўніверсітэта ўключае 8 алімпіяд па сямі вучэбных прадметах: беларуская мова і беларуская літаратура, руская мова і руская літаратура, англійская мова, матэматыка, біялогія, хімія, Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
Алімпіяда пройдзе ў два этапы: 1 этап (папярэдні) пройдзе ў дыстанцыйнай форме з 18 лістапада па 20 снежня 2025 года на лічбавай платформе адукацыйнага партала універсітэта, якая суправаджае кожнага ўдзельніка алімпіяды ад рэгістрацыі асабістага Лічбавага кабінета абітурыента да азнаямлення з вынікамі папярэдняга этапу. этапе алімпіяды (спасылка актыўная на сайце abit.by у раздзеле Шматпрофільная алімпіяда). Дата правядзення, час пачатку і працягласць кожнай профільнай алімпіяды пазначаны на сайце abit.by ў раздзеле Шматпрофільная алімпіяда Купалаўскага ўніверсітэта. Да пачатку папярэдняга этапа кожнаму ўдзельніку неабходна прайсці рэгістрацыю з прымацаваннем даведкі з установы адукацыі, якая пацвярджае, што ўдзельнік навучаецца ў 11 класе, у Лічбавым кабінеце абітурыента на сайце abit.by.
Вынікі (колькасць набраных балаў) папярэдняга этапу кожнай профільнай алімпіяды публікуюцца не пазней за 10 працоўных дзён пасля яго завяршэння ў асабістым кабінеце ўдзельніка інфармацыйнай сістэмы "Лічбавы кабінет абітурыента". Усе пытанні можна задаваць арганізатарам у чаце Лічбавага кабінета абітурыента. (abitcard.grsu.by)
2 этап (заключны) пройдзе ў вочнай форме (пісьмовыя заданні) на базе ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22) 21-22 лютага 2026 года. Да ўдзелу ў заключным этапе дапускаюцца ўдзельнікі, якія паспяхова прайшлі папярэдні этап. Удзельнікамі алімпіяды могуць быць толькі навучэнцы XI класаў устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Квота для залічэння ў ГрДУ імя Янкі Купалы без уступных іспытаў пераможцаў (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) алімпіяды складае да 15 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму за кошт сродкаў бюджэту па 25 спецыяльнасцях: 6-05-0232-01 Беларуская філалогія, 6-05-0511-06 Экалогія, 7-07-0511-01 Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія, 6-05-0112-01 Дашкольная адукацыя, 6-05-0112-02 Пачатковая адукацыя, 6-05-0114-01 Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя, 6-05 7-07-0114-01 Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя, 6-05-0222-01 Гісторыя, 6-05-0232-02 Руская філалогія, 6-05-0533-01 Фізіка, 6-05-0533-04 Камп'ютарная фізіка, 00 6-05-0714-02 Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты, 6-05-0715-07 Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў, 6-05-0716-03 Інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы, 7-07-07 7-07-0732-01 Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, 6-05-0533-06 Матэматыка, 6-05-0533-09 Прыкладная матэматыка, 6-05-0231-01 Сучасныя замежныя мовы (з указаннем моў), 6-05-02 6-05-0511-02 Біяхімія, 6-05-0721-03 Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання.
Адпаведнасць прадмета алімпіяды і спецыяльнасцей, на якія пераможцы могуць паступаць без уступных іспытаў, прадстаўлена на сайце abit.by у раздзеле "Шматпрофільная алімпіяда". Рэгістрацыя ўдзельнікаў папярэдняга этапа будзе праходзіць да пачатку гэтага этапа па кожнай алімпіядзе.
Удзельнічай у шматпрофільнай алімпіядзе і стань студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы без уступных іспытаў у ліку першых. Шматпрофільная алімпіяда ГрДУ - алімпіяда, у якой прайграць немагчыма! Перамагай сябе! Перамагай з намі!