Строгія касцюмы і элегантныя сукенкі з ярка-сіняй кветкай васілька ў якасці сімвала – такім быў Васільковы дабрачынны баль пакаленняў, які прайшоў 10 кастрычніка ў сценах абласной філармоніі горада Гродна.
Васільковыя балі праходзяць па ўсёй Беларусі з 2015 года і паспелі ўжо стаць добрай традыцыяй. У Гродне іх арганізуе Гродзенская абласная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын». У гэтым годзе гэта быў юбілейны, дзесяты раз, калі ў рамках такога светлага мерапрыемства збіраюцца танцоры самых розных узростаў. Мерапрыемства сабрала каля 120 пар. У балі таксама прынялі ўдзел больш за 20 купалаўцаў.
Апроч танцаў, вечар быў поўны выступаў артыстаў і навучальных майстар-класаў па танцах. Асаблівым момантам свята стала акцыя «Падарым дзецям радасць», у рамках якой бацькам-выхавальнікам дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны развіваючыя гульні. Разам з акцыяй быў абвешчаны пачатак збору сродкаў на стварэнне ўнікальнага арт-аб'екта, прысвечанага традыцыйным сямейным каштоўнасцям.
Васількова баль у чарговы раз падарыў сваім гасцям незабыўныя ўражанні, якія яны будуць яшчэ доўга ўспамінаць.