14 студзеня студэнты і супрацоўнікі факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, сумесна з першаснай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын», правялі навагоднюю дабрачынную акцыю «Ад сэрца да сэрца» ў ДУА «Спецыяльная школа г. Гродна». Гэтае мерапрыемства стала яскравым прыкладам адзінства і дабра.