20 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя дакументальна-біяграфічнага нарысу "Наш Прэзідэнт". У гэтым унікальным выданні сабраны рэдкія матэрыялы, у тым ліку залікоўка студэнта Аляксандра Лукашэнкі і яго характарыстыка, а таксама рукапісныя дакументы, падрыхтаваныя да значных падзей у яго жыцці і кар'еры.