 З 20 верасня па 30 лістапада праходзіць адкрыты рэспубліканскі конкурс для блогераў "БЛАГАСФЕРА 7.0", арганізаваны Рэспубліканскім маладзёжным цэнтрам РІВШ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 20 верасня па 30 лістапада праходзіць адкрыты рэспубліканскі конкурс для блогераў "БЛАГАСФЕРА 7.0", арганізаваны Рэспубліканскім маладзёжным цэнтрам РІВШ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Галоўная мэта конкурсу - не толькі пошук талентаў, але і стварэнне эфектыўных умоў для самарэалізацыі моладзі, развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай культуры і фарміраванне цікавага кантэнту для сацыяльных сетак.
Конкурс «БЛАГАСФЕРА 7.0» прапануе ўдзельнікам восем актуальных намінацый: «Мой здаровы чэлендж», «Галоўный госць», «За кулісамі прафесіі», «Мая прэм'ера», «Невідавочная Беларусь», «Рабі. Натхняй. Змяняй.», «#НеПрыдумаўГісторыю», «Закон для жыцця».
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць кароткі матывацыйны відэаролік працягласцю да 2 хвілін, дзе трэба крэатыўна расказаць пра сябе, свае захапленні або праект, а таксама пакінуць заяўку да 30 лістапада.
Пераможцы ў кожнай з васьмі намінацый, а таксама ўладальнік Гран-пры будуць аб'яўлены да 31 снежня 2025 года. Усіх прызёраў чакаюць дыпломы і спецыяльныя падарункі ад арганізатараў. Інфармацыя аб узнагароджанні будзе даступная на афіцыйным дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе ў сферы маладзёжнай палітыкі  «моладзь. бел».
Падрабязнасці аб умовах удзелу і патрабаваннях да конкурсных работ можна знайсці па спасылцы.