 З 21 кастрычніка па 27 лістапада ў Беларусі праходзіць маштабны творчы конкурс, мэта якога - стварыць яркі, запамінальны і канцэптуальны візуальны вобраз Маладзёжнай сталіцы Рэспублікі Беларусь.
З 21 кастрычніка па 27 лістапада ў Беларусі праходзіць маштабны творчы конкурс, мэта якога - стварыць яркі, запамінальны і канцэптуальны візуальны вобраз Маладзёжнай сталіцы Рэспублікі Беларусь.
Конкурс закліканы не толькі знайсці лепшае дызайнерскае рашэнне, але і даць моладзі магчымасць унесці ўклад у развіццё значнага грамадскага праекта.
Удзельнікамі могуць стаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь ва ўзросце ад 14 да 31 года.
Конкурс праводзіцца ў дзвюх катэгорыях - "Лепшы лагатып" і "Лепшы сімвал".
Каб стаць удзельнікам, неабходна стварыць працу па ўсіх тэхнічных патрабаваннях, запоўніць заяўку, апісанне працы і згоду на апрацоўку персанальных дадзеных і даслаць усе файлы на электронны адрас:molodezh.bel@yandex.by з паметкай «КОНКУРС ДЫЗАЙНА ЛАГАТЫПУ І СІМВАЛА» не пазней за 27 лістапада. Прыняць удзел можна як індывідуальна, так і ў камандзе. Таксама ўдзельнік мае права ўдзельнічаць у дзвюх катэгорыях адначасова і падаваць некалькі работ.
Вынікі конкурсу будуць апублікаваны на афіцыйным інфармацыйным портале молодежь.бел.
Запрашаем купалаўцаў паказаць свой крэатыў!
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе, тэхнічныя патрабаванні работ, а таксама ўзоры дакументаў можна знайсці ва ўмовах правядзення конкурсу..