 28 кастрычніка купалаўцы прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Дай лесу новае жыццё!", адправіўшыся ў Гожскае лясніцтва. Гэтае мерапрыемства накіравана на аднаўленне лясоў і паляпшэнне навакольнага асяроддзя.

Удзельнікі акцыі займаліся пасадкай дрэў і ўборкай тэрыторыі, што стала добрай магчымасцю для іх не толькі папрацаваць на свежым паветры, але і зрабіць свой уклад у захаванне прыроды. Студэнты адзначылі, што ўдзел у такіх ініцыятывах дапамагае зразумець важнасць аховы навакольнага асяроддзя і фарміруе адказныя адносіны да яго..