 Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў уступіць у Ваенна-патрыятычны клуб і стаць часткай дружнага калектыву патрыётаў сваёй краіны.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў уступіць у Ваенна-патрыятычны клуб і стаць часткай дружнага калектыву патрыётаў сваёй краіны.
Ваенна-патрыятычны клуб - гэта месца, дзе кожны зможа развіць свае навыкі, умацаваць фізічную форму, больш даведацца пра гісторыю сваёй краіны і стаць часткай дружнай купалаўскай каманды.
Удзельнікаў чакае насычаная праграма, у якую ўваходзіць: знаёмства з асновамі ваенна-прыкладных дысцыплін і страявой падрыхтоўкі, удзел у патрыятычных акцыях, ваенна-спартыўных гульнях і злётах, правілы зборкі і разборкі зброі, асновы і правілы стральбы, вывучэнне гісторыі Айчыны і асноў ваеннай службы.
Рэгістрацыю для ўступлення ў Ваенна-патрыятычны клуб можна прайсці па спасылцы.
Падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэл. 39-72-09 альбо звярнуцца асабіста на адрас: вул. Ажэшкі, 22 каб. 308.