 24 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў інтэнсіў у рамках праекта «Устойлівы ўніверсітэт», накіраваны на папулярызацыю Павесткі-2030 і паглыблення ведаў аб Мэтах устойлівага развіцця.

Арганізаваны Маладзёжнымі пасламі і дублёрамі Мэт устойлівага развіцця інтэнсіў уключаў у сябе серыю навучальных трэнінгаў і семінараў. Спікерам мерапрыемства ў Купалаўскім універсітэце стала студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дар'я Наўныка, якая падзялілася сваім вопытам і ведамі ў галіне ўстойлівага развіцця.
Асноўная мэта праекта - павысіць дасведчанасць студэнтаў аб Мэтах устойлівага развіцця і натхніць іх на рэалізацыю праектаў, якія садзейнічаюць дасягненню гэтых мэт, а таксама пазнаёміць з конкурсам «Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця - будучыня планеты ў нашых руках».
Інтэнсіў стаў важным этапам у фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў студэнтаў, а атрыманыя веды спатрэбяцца для рэалізацыі праектаў і ўнясення ўкладу ў рашэнні глабальных пытанняў.