Інжынерна-будаўнічы факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з мэтай папулярызацыі ідэй архітэктуры і будаўніцтва сярод моладзі, заахвочвання творчых ідэй, падтрымкі і развіцця фотамастацтва праводзіць фотаконкурс «Мой горад - 2016».
Прыняць удзел у конкурсе могуць студэнты ВНУ, навучэнцы ССНУ і агульнаадукацыйных навучальных устаноў.
Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:
- «Архітэктура: будынкі, масты, прамысловыя аб'екты, інтэр'еры, гарадскія пейзажы»;
- «Жанравая фатаграфія: чалавек і архітэктура, будаўнік»;
- «Тэхніка: будаўнічая тэхніка, вытворчыя працэсы».
Работы прымаюцца да 15 красавіка. Вынікі конкурсу стануць вядомыя 23 красавіка 2016 года.
Умовы ўдзелу ў конкурсе гл. у дадатку.
Кантакты
E-mail: foto_konkurs_isf@mail.ru
Тэл.: 8 (0152) 41-60-68
