У Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 21 студзеня 2016 года адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 20-годдзю Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай поптрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якую ўзначаліў намеснік начальніка Цэнтра кадравай і прававой работы Мікалай Віктаравіч Ватыль. Нашу ВНК на ўрачыстай цырымоніі прадставілі студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Анастасія Зверава, студэнтка 5 курса юрыдычнага факультэта Юлія Дзядкова, выкладчык кафедры сістэмнага праграміравання і камп'ютарнай бяспекі Ганна Тадэвушаўна Сазонава, выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Таццяна Васільеўна Гіжук, дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Дар'я Сяргееўна Шпак. Студэнты 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Яўгеній Ядзешка і Георгій Воўк прадставілі навукова-тэхнічныя распрацоўкі ВНУ на выставе дасягненняў таленавітай моладзі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, адзначыўшы, што фонд адыгрывае важную ролю ў фарміраванні інтэлектуальнай эліты нашага грамадства. «За 20 гадоў лаўрэатамі спецфонду сталі звыш 30 тысяч маладых людзей. З іх практычна палова - гэта тыя, хто пасля засталіся ў навукова-даследчай сферы, у вышэйшых навучальных установах, вялікая колькасць кандыдатаў і дактароў навук. Тыя, хто пайшоў працаваць у рэальны сектар эканомікі, таксама дамагліся вялікіх поспехаў - сталі кіраўнікамі буйных аб'яднанняў і ўстаноў», - падкрэсліў М.А. Жураўкоў.
Таксама перад аўдыторыяй выступіў рэктар БДУ Сяргей Уладзіміравіч Абламейка.
Асноўным лейтматывам юбілейнага мерапрыемства стала ўшанаванне стыпендыятаў - навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяў, ССНУ, студэнтаў ВНУ і іх настаўнікаў. Затым для іх быў арганізаваны святочны канцэрт.
Да мерапрыемства адбыўся семінар-нарада «Прафесійная сацыялізацыя адоранай моладзі», у якім прынялі ўдзел намеснік начальніка Цэнтра кадравай і прававой работы М.В. Ватыль і вядучы спецыяліст аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння навуковай і інавацыйнай дзейнасці навукова-даследчай часткі Ж.І. Варановіч. На сустрэчы абмяркоўваліся прыярытэты дзяржаўнай маладзёжнай кадравай палітыкі па выяўленню, падтрымцы, замацаванню таленавітай і адоранай моладзі.
Даведка
Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 19 ад 12 студзеня 1996 года з мэтай фінансавання мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне інтэлектуальна-творчай дзейнасці моладзі ў галіне адукацыі і навукі.
За 20-гадовую гісторыю фонду ўзнагароджана больш за 30 тысяч навучэнцаў і студэнтаў. З іх 13.557 студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі і 16436 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Званне лаўрэата і нагрудны знак носяць 850 маладых людзей. Каля 3000 педагагічных работнікаў ўдастоены ўзнагарод фонду, матэрыяльная падтрымка аказана 112 інтэлектуальным і творчым аб'яднанням навучэнцаў і студэнтаў.
У 2015 годзе стыпендыятамі і лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў сталі 29 купалаўцаў.
У банк адоранай моладзі ўключана інфармацыя аб 6000 беларусаў.
- В Лицее БГУ состоялось торжественное собрание, посвященное 20-летию Специального фонда Президента Республики Беларусь по социальной поддержке одаренных учащихся и студентов
- С приветственным словом к участникам встречи обратился Министр образования Республики Беларусь М.А. Журавков
- ГрГУ имени Янки Купалы на торжественном собрании представили студенты-стипендиаты фонда, преподаватели и сотрудники нашего вуза
- Студенты 4 курса физико-технического факультета ГрГУ имени Янки Купалы Евгений Ядешко и Георгий Вовк представили научно-технические разработки вуза на выставке достижений одаренной молодежи
- В рамках праздника состоялся семинар-совещание «Профессиональная социализация одаренной молодежи», в котором приняли участие заместитель начальника Центра кадровой и правовой работы ГрГУ имени Янки Купалы Н.В. Ватыль и ведущий специалист отдела организационно-методического сопровождения научной и инновационной деятельности научно-исследовательской части ГрГУ имени Янки Купалы Ж.И. Воронович