Паважаныя аспіранты і суіскальнікі!
16-18 верасня 2025 г. у г. Мінску (пр-т Незалежнасці, 66) адбудзецца XXII Міжнародная канферэнцыя маладых вучоных «МОЛАДЗЬ У НАВУКЕ – 2025».
У канферэнцыі плануецца ўдзел маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў Беларусі і блізкага замежжа, якія працуюць у такіх напрамках навукі, як біялагічныя, медыцынскія, аграрныя, фізіка-тэхнічныя, фізіка-матэматычныя, хімічныя і навукі аб Зямлі, гуманітарныя навукі і мастацтва. Падрабязная інфармацыя аб канферэнцыі размешчана па спасылцы: https://bit.ly/youthinscience2025. Заяўкі для ўдзелу і тэзісы дакладаў прымаюцца арганізатарамі мерапрыемства да 15 чэрвеня 2025 г.
Арганізацыйны ўзнос не патрабуецца. Выдаткі на камандзіраванне супрацоўнікаў за кошт факультэта.
Падрыхтаваны новыя ўзоры афармлення бібліяграфічнага апісання!
Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўнага стандарту СТБ 7.1-2024 “СІБВС. Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы складання», зацверджанага пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2024 г. № 10, падрыхтаваны новыя ўзоры афармлення бібліяграфічнага апісання крыніц, якія выкарыстоўваюцца суіскальнікамі ў дысертацыях. Узоры https://vak.gov.by/node/8026 зацверджаны загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь і ўводзяцца ў дзеянне 1 кастрычніка 2024 г.