У Купалаўскім універсітэце працягваецца «Месяц першакурсніка». У яго межах 23 верасня ў інтэрнатах Студэнцкага гарадка адбылася акцыя «Мы выбіраем цвярозы лад жыцця! Ты з намі?»
Мэтай мерапрыемства стала эфектыўна і крэатыўна прыцягнуць увагу першакурснікаў да праблемы алкагалізму. Арганізатары імкнуліся данесці, што цвярозасць – гэта не сумна, а стыльна, упэўнена і адкрывае масу магчымасцяў для яркага, па-сапраўднаму свабоднага жыцця.
Падрыхтавалі і правялі акцыю спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце – тыя, хто кожны дзень клапоціцца аб вашым эмацыйным і фізічным дабрабыце.