23 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася сустрэча прадстаўнікоў Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі і супрацоўнікаў органаў па грамадзянстве і міграцыі г. Гродна.
Удзел у мерапрыемстве прынялі старшы інспектар УГІМ УУС Гродзенскага аблвыканкама Юлія Саваняка, інспектар АГІМ АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна Маргарыта Магдзеева, старшы інспектар АГІМ УУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Купалаўскі ўніверсітэт на сустрэчы прадставілі начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела рэкрутынгу і рэгістрацыі замежных грамадзян Ірына Глаўніцкая, начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко, выконваючы абавязкі начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Ганна Мілашэўская і спецыялісты аддзелаў.
У рамках сустрэчы абмеркаваны асноўныя патрабаванні па выкананні замежнымі грамадзянамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, правілы паводзін і пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, неабходнасць захавання міграцыйнага рэжыму і адказнасць за яго парушэнне, прававыя асновы працаўладкавання замежных грамадзян, недапушчальнасць учынення супрацьпраўных дзеянняў з боку і ў адносінах да замежных грамадзян, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь для навучання.
Падчас дыялогу таксама закрануты пытанні ўзаемадзеяння і ўдасканалення работы ўніверсітэта і органаў па грамадзянстве і міграцыі па папярэджанні і спыненні правапарушэнняў з боку замежных навучэнцаў. Юлія Саваняка адзначыла ўзрослую ў апошнія гады колькасць замежных грамадзян, якія прыбылі на навучанне ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Алена Белакоз расказала аб працэдуры і крытэрыях адбору замежных абітурыентаў для навучання ва ўніверсітэце, ажыццяўленні кантролю за знаходжаннем замежных навучэнцаў і механізмах прафілактыкі правапарушэнняў у асяроддзі замежных студэнтаў.
Правядзенне падобных сустрэч - эфектыўная форма супрацоўніцтва ўніверсітэта і органаў па грамадзянстве і міграцыі, якая дазваляе перасцерагаць замежных грамадзян ад парушэнняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.