Маладзёжны Чэмпіянат Свету па тайландскім боксе праходзіў з 10 па 20 верасня ў горадзе Абу-Дабі, ААЭ. Адстойваць гонар нашай краіны на Чэмпіянаце паехалі 42 атлеты.
Усяго за час спаборніцтваў беларускія спартсмены заваявалі пяць залатых, тры сярэбраныя і пятнаццаць бронзавых узнагарод.
Адзін з бронзавых медалёў у сваёй вагавай катэгорыі заваявала навучэнка Гуманітарнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Шэфлер Аляксандра.
Віншуем і жадаем далейшых перамог!