Студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ягор Бухгароўскі стаў пераможцам конкурсу «Актывіст месяца» Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Удзельнікі конкурсу - уладальнікі smart-білета БРСМ. Штомесяц за актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія арганізоўвае грамадскае аб'яднанне, можна атрымліваць каштоўныя прызы.
Smart-білет БРСМ - гэта не проста карта, гэта магчымасці, ільготы і актыўнае жыццё! Замяніць білет старога ўзору на новы ці ўступіць у шэрагі грамадскага аб'яднання можна звярнуўшыся да сакратароў БРСМ на факультэтах.
Нагадаем, што Ягор Бухгароўскі таксама з'яўляецца сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ нашага ўніверсітэта.
Віншуем пераможцу і жадаем не спыняцца на дасягнутым!