Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль і прарэктар па вучэбнай працы Юрый Эдуардавіч Бялых па запрашэнні рэктара Універсітэта Жауме I прынялі ўдзел у XXII Генеральнай асамблеі Групы ўніверсітэтаў Кампастэла ў г. Кастэла (Іспанія).
Варта адзначыць, што асамблея праходзіць штогод. Удзельнікі Групы ўніверсітэтаў Кампастэла абмяркоўваюць розныя пытанні, звязаныя з удасканаленнем і развіццём сістэмы адукацыі. У гэтым годзе асноўны акцэнт сустрэчы быў зроблены на аспектах інтэрнацыяналізацыі: інтэрнацыяналізацыі дзейнасці ВНУ у адносінах з бізнесам, інтэрнацыяналізацыі дзейнасці ВНУ у дачыненні да рэалізацыі асноўных адукацыйных праграм.
Па традыцыі на асамблеі прадставілі новых удзельнікаў Групы ўніверсітэтаў Кампастэла, падвялі вынікі мінулага навучальнага года, а таксама намецілі асноўныя планы на будучыню.
У рамках візіту дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сустрэлася з рэктарамі Універсітэта Санцьяга-дэ-Кампастэла і Універсітэта Жауме I. Кіраўнікі іспанскіх ВНУ прадставілі праекты дагавораў супрацоўніцтва, якія накіраваны на акадэмічную мабільнасць студэнтаў і выкладчыкаў, на навуковыя даследаванні як у вочнай, так і ў завочнай форме. Асабліва партнёраў зацікавілі прыродазнаўчанавуковыя напрамкі - даследаванні ў галіне матэматыкі, фізікі, хіміі, біялогіі, а таксама эканомікі і бізнесу.
У планах у купалаўскага ўніверсітэта - стаць членам Групы ўніверсітэтаў Кампастэла. Папярэднія перамовы з гэтай нагоды ўжо прайшлі. Прэзідэнт Групы ўніверсітэтаў Кампастэла ўхваліў рашэнне ГрДУ імя Янкі Купалы.
Даведка
Група ўніверсітэтаў Кампастэла ў цяперашні час уключае больш за 70 універсітэтаў з 27 краін свету. Яе перавагай у параўнанні з іншымі асацыяцыямі вышэйшых навучальных устаноў, членам якіх з'яўляецца купалаўскі ўніверсітэт, з'яўляецца тое, што ў Групу ўніверсітэтаў Кампастэла ўваходзяць універсітэты краін амерыканскага кантынента.
Для сваіх членаў Група ўніверсітэтаў Кампастэла з'яўляецца пляцоўкай для рэалізацыі міжкантынентальнай адукацыйнай, навукова-даследчай, мабільнай і праектнай дзейнасці. Асаблівая ўвага надаецца сувязям паміж універсітэтамі і прадпрыемствамі, прадстаўнікамі працадаўцаў і практыкай у цэлым.