19 і 20 красавіка на факультэце матэматыцы і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася XIV канферэнцыя-конкурс навукова-даследчых работ «Ад Альфа да Амегі…».
Праца канферэнцыі-конкурсу праходзіла традыцыйна па наступных кірунках: алгебра, геаметрыя і матэматычны аналіз; прыкладная матэматыка; камп'ютарныя навукі і праграміраванне; робататэхніка і штучны інтэлект.
Навуковая праграма прадугледжвала падрыхтоўку і прадстаўленне навукова-даследчых работ школьнікамі і навучэнцамі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, навуковых артыкулаў - студэнтамі ВНУ. У рамках мерапрыемства адбыліся выступленні ўдзельнікаў з дакладамі аб выніках сваёй даследчай дзейнасці, дыскусіі, узнагароджанне аўтараў лепшых работ. Так, было заслухана 105 дакладаў.