Учора, 21 мая, у Гродне прайшла 3-я чарговая сесія Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Адным з прынятых рашэнняў стала стварэнне Маладзёжнага парламента пры гарадскім Савеце дэпутатаў, у склад якога ўвайшлі актывісты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.