Кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і УНПА «Студэнцкі медыяцэнтр» працягваюць правядзенне майстар-класаў, семінараў і лекцый для ўдзельнікаў студыі юнага журналіста «Медыя-STARt».
13 студзеня будучым журналістам раскажуць пра ролю СМІ ў жыцці грамадства, рэкламе ў жыцці сучаснага чалавека, ролі рэкламы ў стварэнні нацыянальных прамысловых брэндаў і пра беларускія помнікі гісторыі і культуры.
20 студзеня ўдзельнікі школы пабываюць на майстар-класе «Гавары!» і па тэлемайстэрству журналістаў, а таксама наведаюць лекцыю пра моладзевыя выданні Беларусі.
27 студзеня вопытныя выкладчыкі і практыкуючыя журналісты правядуць лекцыйныя заняткі «Хто кім кіруе: чалавек мовай ці мова чалавекам?», лабараторныя заняткі «Сучаснае радыё ў жыцці чалавека» і семінарскія заняткі «Самая важная тэма ў журналістыцы для мяне», «Чаму СМІ называюць «чацвёртай уладай»?» і «Што такое свабода друку?».
Пачатак у 12.00.
Запрашаем усіх жадаючых!
Кантакты
Адрас: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 333
Тэл.: 8 (0152) 73-19-88, +375 (29) 783-82-22 (Кіра Блудава-Гой)
E-mail: kafedra_zhurnalistiki_grsu@mail.ru, Apx-@mail.ru
Web: http://fh.grsu.by
