На пляцоўцы па інтарэсах тэхнічнага профілю "Саюз тэхнікі і творчасці" Купалаўскага ўніверсітэта адбыліся захапляльныя практычныя заняткі, арганізаваныя дацэнтам кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Аляксандрам Антонавым. Мерапрыемства было прысвечана знаёмству з асновамі параметрычнага мадэлявання ў CAD-асяроддзі SolidWorks і сабрала школьнікаў, зацікаўленых у інжынерыі і сучасных тэхналогіях.