З 3 па 21 жніўня 2026 г. на базе філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы працавала Летняя школа рускай мовы. Яе ўдзельнікамі сталі студэнты з Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта (КНР) і прадстаўніца Германіі. Арганізатарам выступіла кафедра рускай філалогіі, якая падрыхтавала для гасцей інтэнсіўную і разнастайную праграму.