Пры кафедры журналістыкі на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы 12 снежня 2015 года пачала сваю працу студыя юнага журналіста «Медиа-STARt».
На факультэце права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адбыліся Х Сапегаўскія чытанні. У маштабным навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
На базе інтэрната № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы 15 снежня 2015 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня чаю студэнты-першакурснікі факультэта фізічнай культуры і педагагічнага факультэта правялі «Чаяванне». Мерапрыемства было ініцыявана і арганізавана дацэнтам кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства Святланай Георгіеўнай Ляскевіч пры актыўным садзейнічанні выхавальнікаў інтэрната Веранікі Станіславаўны Грыбок і Наталлі Баляславаўны Швяцовай.
Пытанні рэалізацыі практыка-арыентаванай адукацыі, узаемадзеяння з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў па эканамічных спецыяльнасцях сталі прадметам дыскусіі ў рамках пасяджэння Каардынацыйнага савета факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы, якое адбылося 11 снежня 2015 года.
У Гродне 9 снежня 2015 года прайшоў эскізны тур рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын Моды». Студэнты спецыяльнасці «Дызайн (касцюма і тканін)» факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі 14 праектаў.
Дабрачынны спектакль прадставілі ў лютэранскай кірхі. Свой выступ удзельнікі прымеркавалі да Міжнароднага дня інвалідаў (3 снежня) і Сусветнага дня валанцёра (5 снежня).
Прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, доктар гістарычных навук ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Валянцінаўна Марозава ў рамках праграмы BACERCAN + прачытала лекцыйны курс «Гісторыя Беларусі ў еўрапейскім кантэксце: канфлікт гістарычнай памяці» ў Аляксандраўскім інстытуце пры Універсітэце Хельсінкі.
У інтэрнаце № 3 (БЛК, 3) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 снежня 2015 года прайшоў фінал гульні «Што? Дзе? Калі? ».
Прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, доктар гістарычных навук ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Валянцінаўна Марозава ў рамках праграмы BACERCAN + прачытала лекцыйны курс "Гісторыя Беларусі ў еўрапейскім кантэксце: канфлікт гістарычнай памяці» ў Аляксандраўскім інстытуце пры Універсітэце Хельсінкі.
У Мінску прайшоў беларуска-кітайскі маладзёжны інавацыйны форум «Новыя гарызонты 2015», арганізаваны з мэтай актывізацыі супрацоўніцтва моладзі Беларусі і Кітая ў галіне навукі, інавацыйнай дзейнасці і культуры.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 4 снежня 2015 года на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбыўся навукова-метадычны семінар «Медыялінгвістыка як трэнд навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў».
Студэнты факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы 2 снежня,2015 года наведалі дапаможную школу № 1 г. Гродна з мэтай правесці творчы майстар-клас і падарыць навучэнцам свята.
У рамках супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы 29 лістапада 2015 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора адбыўся мастацкі культурна-асветніцкі вечар «Уладзімір Караткевіч і хрысціянства», прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка.
У спартыўнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшло вялікае спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня інваліда і Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Ігар Вячаслававіч Ляговіч распавёў пра гісторыю стварэння самага першага конкурсу прыгажосці, падзяліўся вопытам арганізацыі дыскатэк, шоу-праграм, першых у горадзе рок-фэстаў і іншых забаўляльных мерапрыемстваў.
З мэтай пашырэння выкарыстання вэбиінараў ў навучальным працэсе кафедра рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з кафедрай нямецкай філалогіі факультэта замежных моў БрДУ імя А.С. Пушкіна правяла вэбінар-майстар-клас.
Студэнцкай інфармацыйна-лектарскай групай і супрацоўнікамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя 1 снежня 2015 была праведзена акцыя «Будучыня без СНІДу!», накіраваная на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку ВІЧ/СНІДу і папярэджанне распаўсюджвання наркаманіі сярод моладзі.
У Палескім дзяржаўным універсітэце (г. Пінск) адбыўся чацвёрты штогадовы «Pinsk Invest Weekend». Удзельнікам дзелавога форума сталі студэнты 4 курса факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Дзмітрый Порахаўникаў, Рэната Сагун і Вікторыя Валішэўская.
Студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі Гродзенскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі («Дом малюткі»).
Упраўленнем адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта сумесна з вучэбна-метадычным аддзелам Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі на базе сярэдняй школы № 36 г. Гродна з польскай мовай навучання быў арганізаваны і праведзены абласны конкурс чытальнікаў польскай паэзіі-2015.
У рамках чацвёртай рабочай сустрэчы прадстаўнікоў Лідскага завода электравырабаў і фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы 25 лістапада 2015 г. адбылося абмеркаванне інавацыйнага праекта па распрацоўцы тэхнічных сродкаў для забеспячэння бяспекі пешаходных пераходаў. На сустрэчы прысутнічаў начальнік міжраённага аддзела арганізацыі дарожнага руху Гродзенскай ДАІ Юрый Міхайлавіч Парахневіч.
Дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу Ірэна Юзефаўна Кірвель і старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Ірына Мікалаеўна Паляшчук прынялі ўдзел у першым Падляскім семінары «Медыяцыя ў грамадзянскіх і гаспадарчых справах у Еўропе - праблемы і перспектывы».
На базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта 26-27 лістапада 2015 адбыўся IV міжуніверсітэцкі фестываль «Наш выбар - здаровы лад жыцця!», у якім прынялі ўдзел студэнты-валанцёры дзевяці ВНУ Рэспублікі Беларусь.
У Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы ў чарговы раз апрабавалі фармат онлайн-заняткаў - вэбінараў, якія дазваляюць займацца адразу некалькім групам студэнтаў не толькі з розных ВНУ, але нават з розных гарадоў.
У рамках работы са студэнцкай моладдзю па прафілактыцы тытунекурэння на базе вучэбнага корпуса па вул. Ажэшкі, 22 (спартзалу) 23 і 24 лістапада 2015 года былі арганізаваны спартыўныя эстафеты «Здаровым быць модна!» сярод студэнтаў 1 і 2 курсаў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Мінску адбыўся Форум праектаў праграм Саюзнай дзяржавы. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і нацыянальны даследчы універсітэт «МЭІ».
У інтэрнаце № 5 (вул Ліможа, 27/1.) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла вечарына караоке «STUDENTSTAR – KARAOKE 2015»», арганізаваная Студэнцкім саветам інтэрната сумесна з Каардынацыйным студэнцкім саветам ВНУ.
Выхавальнікі інтэрната №3 ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна са студэнцкім саветам арганізавалі сустрэчу з прадстаўніком аддзела па прафілактыцы правапарушэнняў Ленінскага РАУС Тадэвушам Юр'евічам Матукевіч.
У рамках студэнцкага тыдня на інжынерна-будаўнічым факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы 16 лістапада 2015 года стартавала каманднае арыентаванне на мясцовасці пад назвай «QuestBuild».
Курэнне з'яўляецца адной з шкодных і распаўсюджаных звычак сярод моладзі. У мэтах прафілактыкі і папярэджання тытунекурэння інфармацыйна-лектарскай групай ГрДУ імя Янкі Купалы 18 лістапада 2015 года, напярэдадні Міжнароднага дня адмовы ад курэння, у інтэрнаце № 4 быў арганізаваны і праведзены трэнінг «Зрабі свой выбар».
У сценах інжынерна-будаўнічага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 лістапада 2015 г. адбылося мерапрыемства пад назвай «Сябры/Dostlar/أصدقاء».
У конкурсе эсэ «Імідж псіхолага» (арганізатары - старшыя выкладчыкі Марына Міхайлаўна Карнеловіч і Віта Іосіфаўна Філіповіч) прынялі ўдзел 42 студэнта факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Свае разважанні аб прафесійным іміджы псіхолага на суд журы прадставілі студэнты як вочнай, так і завочнай формаў навучання.
У пачатку лістапада ў інтэрнаце № 3 (БЛК, 3) прайшло пасвячэнне ў жыхары пад назвай «Тэле-шоў», у рамках якога першакурснікі весела і заўзята паказалі сваё жыццё на «сцэне-тэлевізары».
На факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавана фотавыстава «Быць мамай». Экспазіцыя прысвечана маці, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў.
Інжынерна-будаўнічы факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з прафкамам студэнтаў з 28 кастрычніка па 6 лістапада 2015 года праводзілі турнір факультэта па міні-футболе.
Прэзентацыя студэнцкага навуковага таварыства юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася 5 лістапада 2015 года.
На базе Інстытута лінгвістычных даследаванняў 28-30 кастрычніка 2015 года адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Нэалогія і нэаграфія: сучасны стан і перспектывы (да 50-годдзя навуковага напрамка)».
У Санкт-Пецярбургу паспяхова прайшоў навуковы семінар «Балоты і праблемы іх выкарыстання» на пасяджэнні гідралагічнай камісіі ў штаб-кватэры Рускага геаграфічнага таварыства.
Студэнцкі валанцёрскі атрад быў спецыяльна сфарміраваны Штабам працоўных спраў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы для правядзення заняткаў па навучанні англійскай і польскай мовам людзей сталага ўзросту.
Прадстаўнікі кампаніі «Мединат ІТ» у пачатку лістапада правялі прэзентацыю навучальнага абсталявання ўласнай вытворчасці для абсталявання кабінетаў робататэхнікі.
Міжнародны Кангрэс «Спорт. Чалавек. Здароўе» праходзіў з 27 па 29 кастрычніцка 2015 года ў Санкт-Пецярбургу пад афіцыйным патранатам Рады Еўропы, Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі замежных краін і кіраўнікі расійскіх і замежных грамадскіх арганізацый, профільных ВНУ, навуковых, медыцынскіх арганізацый, спартыўных федэрацый, нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.
Загадчык навукова-даследчай лабараторыяй малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур прафесар Наталля Дзмітрыеўна Стрэкаль і навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часці ГрДУ імя Янкі Купалы Валянцін Фёдаравіч Аскірка наведалі з рабочым візітам інстытут хіміі Універсітэта ў Беластоку.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 5 лістапада 2015 года адбудзецца метадычны семінар куратараў студэнцкіх груп «Школа куратара».
Сустрэча пройдзе па адрасе вул. Ажэшкі, 22 у аўд. 209. Пачатак у 15.00.
У парадак метадычнага семінара ўключаны наступныя даклады:
- «Планаванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы» (дакладчык - начальнік аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай працы УВРзМ, кандыдат фізіка-матэматычных навук В.М. Кітурка);
- «Метадычныя рэкамендацыі па вядзенні журнала куратара студэнцкай групы» (дакладчык - метадыст 2 катэгорыі аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай працы УВРзМ В.У. Стойлік);
- «Аб пытаннях сацыяльнай абароны навучэнцаў» (дакладчык - старшыня студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі Д.І. Трафімовіч).
Турыстычнае бюро «Рэгіянальны цэнтр турызму» арганізавала для студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» экскурсійную паездку ў сталіцу нашай краіны - горад-герой Мінск.
У перыяд з 20 па 24 кастрычнік 2015 года маладзёжнае сацыяльна-культурнае грамадскае аб'яднанне «Русь маладая» праводзіла міжнародны маладзёжны форум маладых суайчыннікаў «Лідар XXI стагоддзя».
Студэнты 3-га і 4-га курса спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт" факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі дабрачынны збор сродкаў.
Клуб маладой сям'і 28 кастрычніка 2015 года пабываў у гасцях у студэнтаў 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
У рамках правядзення спартыўна-масавай работы на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся марш-кідок на 3, 5 і 10 кіламетраў.
На першым этапе студэнты 1 курса спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка» наведалі Музей гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы. Для іх была арганізавана экскурсія «Так усё пачыналася ...».
Педагогі-псіхолагі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Ніна Усеваладаўна Калбаска і Антаніна Сяргееўна Дваранчык 16 кастрычніка 2015 года ў рамках правядзення прафарыентацыйнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі сустрэліся з навучэнцамі 10 «А» класа гімназіі № 10 г. Гродна.