На факультэце эканомікі і ўпраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся першы выпуск магістраў сёлета. Выпускнікамі сталі 20 чалавек па спецыяльнасцях «Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт» і «Эканоміка» (прафілізацыя «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «Эканоміка і інавацыйнае развіццё бізнесу»).