На палігоне побач з КБМ прайшоў чарговы турнір факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы па картынгу. Спаборніцтвы былі прымеркаваны да прафесійных святаў – Дня машынабудаўніка і Дня аўтамібіліста. Варта адзначыць, што ўпершыню мерапрыемства прыняла статус адкрытага, таму што ў ім прынялі ўдзел студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта.