Турыстычна-спартыўны клуб «Кронан» на базе ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» створаны ў 2008 годзе.
Мэта работы клуба – аб'яднанне студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў усіх структур універсітэта для заняткаў актыўнымі відамі турызму.
На сённяшні дзень развіваюцца наступныя напрамкі работы клуба:
• спартыўнае арыентаванне;
• турыстычна-прыкладное мнагабор'е;
• арганізацыя правядзення паходаў;
• арганізацыя спартыўных і турыстычных спаборніцтваў і злётаў.
Зараз каманда клуба па магчымасці ўдзельнічае ў спаборніцтвах па спартыўным арыенціраванні ад гарадскога да міжнароднага масштабу. За час свайго існавання клуб правёў чатыры чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь, два Кубкі Беларусі, дзве матчавыя сустрэчы са скандынаўскімі спартсменамі і мноства рэгіянальных спаборніцтваў.
Кантактны тэлефон: раб. 8(0152) 74-07-27.
Кантактная інфармацыя:
Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, БЛК, 3, КСА "Кронан"
http://kronanorient.grodno.net/index.php/ru/
Фотагалерэя


