Практыка-арыентаваны семінар для кіраўнікоў гандлёвых арганізацый «Праблемы развіцця арганізацый гандлю ў сучасных умовах: тыповыя памылкі і спосабы іх ухілення» прайшоў 28 студзеня 2016 года на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, кіраўнікі і прадстаўнікі буйных гандлёвых прадпрыемстваў г. Гродна і Гродзенскай вобласці.