На факультэце матэматыкі і інфарматыкі ўшаноўвалі юбіляраў: ветэранаў універсітэта Тадэвуша Эдвардавіча Моджэра і Крысціну Станіславаўну Выдру. У Купалаўскім універсітэце шануюць традыцыі, гісторыю і хварэюць за тое, каб сувязь пакаленняў была як мага мацнейшай. Бо цеснае ўзаемадзеянне старэйшых калег і моладзі дае магчымасць дасягаць высокіх вынікаў. На факультэце заўсёды рады бачыць ветэранаў, яны тут частыя госці.