Студэнты 1 і 2 курсаў спецыяльнасцей «Гісторыя» і «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта сталі ўдзельнікамі займальнай экскурсійнай паездкі ў сталіцу Беларусі – горад Мінск. Гэтае мерапрыемства было арганізавана факультэтам для студэнтаў, якія прымаюць актыўны ўдзел ва ўніверсітэцкіх і факультэцкіх мерапрыемствах, і стала выдатнай магчымасцю для пашырэння іх кругагляду і знаёмства з культурнай спадчынай Рэспублікі Беларусь.