View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

IMG 1305Больш за дваццаць інавацыйных праектаў прадставіла моладзь Гродна, Гродзенскага раёна і Скідзеля на занальным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурса «100 ідэй для Беларусі», які прайшоў сёння, 3 лістапада, у МЦ «Гродна». Сярод удзельнікаў выкладчыкі, аспіранты і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і навучэнцы Тэхналагічнага каледжа. 

IMG 1016У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, 27 кастрычніка 2016 года ў трэці раз стартаваў абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці».

2638 1Клуб спартыўнага арыентавання «Кронан» адзначыў сваё 20-годдзе. У рамках святкавання ў Гродне прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Арыентаванне ў Беларусі: перспектывы развіцця арыентавання і актыўнага турызму».

2626 4На працягу трох тыдняў студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргей Мікевіч атрымліваў новыя веды ў IT-сферы і займаўся распрацоўкай прыкладання ў школе Android-распрацоўнікаў у Казані. Яе арганізатарамі выступілі супольнасць распрацоўнікаў Google Developers Group Kazan і кампанія электроннай e-Legion пры падтрымцы Вышэйшай школы інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйных сістэм Казанскага федэральнага ўніверсітэта.

2609 1Па выніках лёсавання, якое адбылося 11 кастрычніка, вызначаны выступленні каманд факультэтаў на XXI конкурсе мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater – любовь с первого курса».

IMG 8884Савет маладых спецыялістаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў створаны 1 верасня 2015 года. За гэты час зроблена многае па ўдасканаленні сістэмы работы з маладымі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ВНУ. На пасяджэнні ўдзельнікі Савета падвялі вынікі яго гадавой дзейнасці.

IMG 8550Візіт адбыўся сёння, 20 кастрычніка. Ініцыятарам сустрэчы з акадэмічнай супольнасцю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выступіў азербайджанскі бок у асобе старшыні Міжнароднага цэнтра дыяспары Рэспублікі Азербайджан Ісмаіла Агаева.

2561 91Міжнародны конкурс маладых выкладчыкаў ВНУ «Педагагічны пачатак» адбыўся ў Маскоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Яго ўдзельнікамі сталі дзясяткі маладых выкладчыкаў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

2510 4Ідэя правесці сустрэчу са студэнтамі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія вывучаюць польскую мову і культуру, была прапанавана Генеральным консулам Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраславам Ксёнжэкам падчас ыізіту ў наш універсітэт у верасні бягучага года.

2464 3Семінар «Правы і абавязкі замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» 12 кастрычніка 2016 гады правялі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Перад замежнымі студэнтамі, якія навучаюцца ў нашай ВНУ, выступілі прадстаўнікі органаў правапарадку г. Гродна.

2424 2Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 кастрычніка 2016 года наведалі Універсітэт у Беластоку.

2410 13У рамках круглагадовай спартакіяды сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 8 кастрычніка 2016 года ва ўрочышчы Пышкі прайшоў традыцыйны восеньскі крос. Спаборніцтвы ў гэтым годзе сабралі больш за 100 удзельнікаў і 11 каманд.

7100У 2016 годзе група кампаній «ИНФРА-М» сумесна з Міжнародным фондам развіцця навукі і адукацыі ўпершыню аб'явіла конкурс на лепшую навуковую і вучэбную публікацыю «Академус».

Screenshot 7Святочны канцэрт, падрыхтаваны студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, стаў завяршальным мерапрыемствам дэкады «Залаты век». У рамках акцыі ў Гродне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажылых людзей.

2375 91Візіт чэшскай дэлегацыі ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адбыўся 4 кастрычніка 2016 года. Асноўная мэта сустрэчы – наладзіць навукова-тэхнічнае  супрацоўніцтва, абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння ў вобласці навуковых даследаванняў.