У ГрДУ імя Янкі Купалы паступіла афіцыйнае запрашэнне ад Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб». Стаць удзельнікамі маштабнага праекту запрашаюць як дарослых, так і дзяцей з добрай фізічнай падрыхтоўкай.
Шоу «Героі» - гэта сумесны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Белтэлерадыёкампаніі, МНС Рэспублікі Беларусь і Беларускай федэрацыі пажарна-выратавальнага спорту, які паспяхова рэалізуецца з 2022 года.
Умовы ўдзелу і ўзроставыя абмежаванні:
- рдарослыя - ад 18 да 60 гадоў
- дзеці - ад 12 да 14 гадоў (якія нарадзіліся ў перыяд з 1 чэрвеня 2013 года па 1 чэрвеня 2015 года).
Як падаць заяўку:
- азнаёміцца з падрабязнымі правіламі на афіцыйным сайце праекту;;
- запісаць кароткі відэаролік з расповедам пра сябе па патрабаваннях арганізатараў (патрабаванні да відэа размешчаны на сайцеgeroishow.by;
- запоўніць анкету на сайце або адправіць яе разам з відэа на электронную пошту casting@geroishow.by
Прыём заявак працягнецца да 31 снежня 2026 года. Даведацца больш аб праекце, спампаваць прома-матэрыялы, а таксама сачыць за навінамі можна на сайце www.geroishow.by і ў афіцыйных Instagram-акаўнтах @sportclub.by і @geroi_show.