21 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё трэцяга сезона адукацыйнага праекта «ШІсерада» – унікальнай пляцоўкі, якая дапамагае бліжэй пазнаёміцца з тэхналогіямі штучнага інтэлекту і ўкараніць іх у адукацыйнае асяроддзе.
Першы занятак на тэму «Ад чат-ботаў да ШІ-агентаў: аўтаматызацыя руціны і новыя магчымасці з экасістэмай Z.ai» правядзе кандыдат тэхнічных навук, загадчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Ганна Карканіца.
Разам з ментарам удзельнікі разбяруць тры ключавыя блокі. Слухачы пазнаёмяцца з анатоміяй ШІ-агента: даведаюцца, як ён выбірае навыкі пад пэўную задачу, звяртаецца да знешніх інструментаў і «сшывае» фінальны адказ. Таксама ўдзельнікі вывучаць экасістэму GLM – лінейку ШІ-сэрвісаў, пабудаваных на вялікіх моўных мадэлях гэтага сямейства. Завершаць занятак рэальныя сцэнары працы з ШІ, якія можна выкарыстоўваць для навучальнай, навуковай і арганізацыйнай дзейнасці.
Занятак пачнецца ў 15.15 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 410.
Для ўдзелу ў мерапрыемствах праекта «ШІсерада» неабходна запоўніць стартавую анкету. Запрашаем усіх жадаючых!