Чарговая працоўная нарада загадчыкаў кафедраў прайшла 19 кастрычніка. З кіраўнікамі структурных падраздзяленняў сустрэлася рэктар Ірына Кітурка. Удзельнікі дэталёва абмеркавалі вынікі правядзення мерапрыемстваў «Дзень кафедры» і доўгатэрміновае развіццё дзвюх запатрабаваных спецыяльнасцей Купалаўскага ўніверсітэта.
Першым пытаннем парадку дня сталі вынікі рэалізацыі праекта «Дзень кафедры». З асноўным дакладам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун. Яна не толькі прааналізавала бягучыя вынікі сустрэч на факультэтах, але і акцэнтавала ўвагу калег на важнасці прасоўвання ўніверсітэта ў вядучых міжнародных акадэмічных рэйтынгах. Прарэктар прадэманстравала дэталёвую справаздачу аб колькасці публікацый вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы ў аўтарытэтных выданнях Scopus і Web of Science, а таксама абазначыла задачы па далейшай рабоце з навукаметрычнымі базамі даных.
Далей загадчыкі кафедр перайшлі да абмеркавання адукацыйнага працэсу. З дакладам «Аб развіцці спецыяльнасцей «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры» і «Фізічная культура і спорт» у адпаведнасці з Комплекснымі праграмамі развіцця спецыяльнасцей выступіла загадчыца кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны Лусіне Харазян.
Па выніках нарады былі вызначаны канкрэтныя задачы па ўзмацненні навуковага патэнцыялу і ўдасканаленні навучальных планаў універсітэта.